РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як у казцы
Казка робіцца явай сёньня:
Бабка любая ў зоне,
Тупаць не захацеўшы пехаць,
Можна ў госьці ехаць
На печы,
Можна ў космас ляцець
На печы,
Як на ракеце,
I гасьцяваць у Сусьвеце,
Покуль здароўе трывае.
Бо ад Перуна ў сакрэце
Паліць печку сваю
Радыёактыўнымі дрывамі.
А дзеці і ўнукі
Лахі пад пахі –
I папкі –
I абтрэсьлі рукі
Ад радыёактыўнай бабкі.
А бабка
Радыё слухае,
Як яно лье з паслугаю
На патэльні маны
Ялей,
Дзе пякуцца абяцанак бліны.
Бабка жыве, як у казцы:
Чым далей, тым страшней.
I яшчэ даплочваюць бабцы
Трыццаць такіх нявінных
Рублёў дамавінных...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.