 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я шчасьлівы сёньня, як ніколі; Шчасьце хмелем пеніцца праз край. Толькі хтосьці шэпча мне: “Паволі! Ты зьнячэўку шчасьця не спужай! Вельмі цяжка, горна і балюча Атрымаць бязьлітаснае ‘Прэч!’: Сотні дзідаў, войстрых і калючых, Могуць душу пацягнуць на грэх. А ці помніш? Сэрцам сваім чыстым Ты кахаў калісь (і ці адну?!) Заміж хмелю радасьці іскрыстай Выпіваў ты горыч і ману.” Вось затым я гэтакі халодны І закуў пачуцьці ў ланцугі, Каб яны ракою паўнаводнай За свае ня вышлі берагі. Але я шчасьлівы, як ніколі, Шчасьце хмелем пеніцца праз край. Што пачуцьцям не даю я волі, Сёньня ты мяне не даракай.
8.VI.1946 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|