РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Крыкштай
Прасьніцы –
Каб пралася прадзіва,
Прадзіва духу прадзедаў,
Каб вякі
Сьвяткавалі сьвяткі...
Трывалыя куршы лашчылі дрэва,
Якое мусіць збуцьвець
I стаць зямлбю,
Схаваўшыся пад павець
Неба...
 
Крыжы сьмялеюць памалу,
Ім трэба
Пасьля,
Калі ўчарсьцьвее зямля,
Закрэсьліць паганскі дух,
Каб ён аглух
I асьлеп,
Каб замкнуць цэмэнтаваны склеп
Бяспамяцьцем (яно мацьней ад замкоў),
Каб даты імшэлі ад імшы,
Як ад імжы вякоў,
На мяжы
Прывідаў і забыцьця...
 
Толькі сьнягоў куцьця
Зямная
Куршаў дасюль памінае...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.