РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рымскі эцюд
Тут рухнула вечнасьць.
Як вечны дакор,
З прадоньня,
Зь яміны цягаецца
                                          Форум.
Застыгла ўсё.
Ці прайшоўся віхор
Мармурова-халодным борам.
 
Нібы чарцянятка, з-пад караня
Пякельнага дрэва,
Што сьпеліць самоту,
Дзярэцца чорнае кацяня
Па змроку балючым
Калючага дроту...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.