Мае памылкі I грахі мае, Рахунак, Дзе растуць працэнты доўгу. Я ў дзьверы лёсу Грукаю падоўгу, I сорамам, Як варам, абдае Мяне ўсяго, Мая дачка, Бо ты Адна ў мяне – Мой шал, Мой боль, Мой нораў, – Каб толькі злыя духі Зь цёмных нораў – Баюся – Не знайшлі тваёй вярсты.
|
|