РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Страх
Мае памылкі
I грахі мае,
Рахунак,
Дзе растуць працэнты доўгу.
Я ў дзьверы лёсу
Грукаю падоўгу,
I сорамам,
Як варам, абдае
Мяне ўсяго,
Мая дачка,
Бо ты
Адна ў мяне –
Мой шал,
Мой боль,
Мой нораў, –
Каб толькі злыя духі
Зь цёмных нораў –
Баюся –
Не знайшлі тваёй вярсты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.