РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пагасьціны
Я ў гасьцях,
Ён бліжэй штогод,
Дзень,
Калі я надзею маю
Зноў сустрэць, як некалі,
Маму:
З вуліцы
Пабягу ў гарод.
 
Мне штогод
У гасьцях саладзей
Мёд цягауць,
I хмялець паволі,
I тужыць па згубленай волі,
I раднець да чужых людзей.
 
Прывяла мама ў госьці мяне,
Не сказала,
Калі дадому
Мне вяртацца будзе самому,
Прысьмеркам
Ці як ноч міне.
 
У гасьцях я,
Нібы ў бары
З сыраежкамі,
Баравікамі,
Не сьпяшацца дамоў прывыкаю,
Хоць вялікі дзень на двары.
 
Дні гатоў аддаць у расьцяг,
Ды ў абрыў пазірае строма.
Ці спаткаемся там,
Як дома,
Невядома мне тут,
У гасьцях.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.