 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На пэнсіі чаўны I стрэхі чаратовыя. Век чалавечы і ў чаўноў і ў стрэх. I валуны сьцяны Ад небыцьця ўратоўвае Нясьпешны астраўнога часу бег. Па самы далягляд – Яленец верацёнамі, Якія выскачылі з рук бабуль, Што зь леташніх Каляд Прадуць кудзелю цёмную На ніткі зрэбных ліўневых кашуль. Саскочыць са страхі У дрэўцаў мала сьмеласьці. Прабіў вушак прабой – двухдзюбы грак. Пакуль яшчэ сухі, Гатоў да ашалеласьці За сонцам на руках ісьці вятрак.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|