РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Успамін пра востраў Мугу
На пэнсіі чаўны
I стрэхі чаратовыя.
Век чалавечы і ў чаўноў і ў стрэх.
I валуны сьцяны
Ад небыцьця ўратоўвае
Нясьпешны астраўнога часу бег.
 
Па самы далягляд –
Яленец верацёнамі,
Якія выскачылі з рук бабуль,
Што зь леташніх Каляд
Прадуць кудзелю цёмную
На ніткі зрэбных ліўневых кашуль.
 
Саскочыць са страхі
У дрэўцаў мала сьмеласьці.
Прабіў вушак прабой – двухдзюбы грак.
Пакуль яшчэ сухі,
Гатоў да ашалеласьці
За сонцам на руках ісьці вятрак.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.