РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьпець
Пасьпець усё зрабіць і ў час сысьці,
Не затрымаўшыся ні на хвіліну,
I ціха легчы ў жаўтапес ці ў гліну,
Такое розьніцы, як і ў жыцьці:
Ці з голаду глытаць пажадна сьліну,
Ці сьмелай лыжкай боўтацца ў гусьці.
Хай вока бачыць голую галіну,
А памяць помніць крону ўсю ў лісьці.
Убачыўшы спакойную даліну,
Брысьці, як ціхі човен у трысьці.
I глыбіня глыбей сваю пярліну
Сьпяшаецца схаваць у забыцьці.
Няма жыцьцю ні сну ані супыну.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.