РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рыгор Бярозкін
З пасмаю дыму ад папяроскі,
Заламанай па-кавалерску за вухам,
Дыміўся кратэрам
Рыгор Бярозкін –
Кволы здароўем, дужы духам.
 
Турмы, лягеры, фронт, уцёкі
Прайшоў з усьмешкай нялёгкай
Сьмела.
Ён чуў здалёку Паэзіі крокі,
Якая яшчэ і хадзіць ня ўмела.
 
Сябры яго звалі вясёла
Рэбэ.
Настаўнік быў сам
Да навукі ахвочы.
Дасюль глядзяць мне ў душу,
Як неба,
Ягоныя вечныя, біблейскія вочы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.