РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вы прасілі
Вы прасілі мой верш. Я гатовы
Услужыць. Ды аб чым напішу?
Хіба-ж можна ў звачайныя словы
Пераліць пачуцьцё і душу?
 
Напісаць пра вясновую цьвецень,
Ці пра восені звонкую медзь?..
Мы ўжо, дзякаваць Богу, ня дзеці,
Што ня ўмеюць бяз слоў разумець.
 
Лепей проста скажу Вам сардэчна
(І ніколечкі тут не схлушу):
Ваша прыязьнь ка мне, чалавечнасьць,
Закранулі глыбока душу.
 
І прад Вамі – ў падзяку – гатовы
Я паслаць пачуцьця свайго шоўк.
Вершы – толькі прыгожыя словы,
А душа застаецца душой.
 
30.IV.1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.