РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сваячкі
Аплываюць у сьвечак пальцы
У бяспалую куксу апалую.
Сьвечкі, ўдзячныя цемраборцу агаю,
Хацелі годна
Подых ягоны
Узвысіць у чысьціню
Пальцамі голымі,
Але нашча згарэлі ў полымі.
Сьвечкі –
Сваячкі сьвятла –
У бажбе
Самі спальваюць сябе
Датла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.