РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сельскія інтэлігенты
Парадзелі, як і лясы,
Сельскія інтэлігенты –
Вінцукі, Дамэнты, Тарэнты.
Ад дажджоў, сівяроў, ад расы
Вылінялі капелюшы,
Аблавушкі, плашчы і твары.
 
Не аглухлі іх душы ў глушы,
Не ўдзічэлі вачэй абшары,
Дзе цьвітуць яшчэ васількі,
Не ўрачоныя брудам і цудам.
 
Важка рухаюцца камлюкі,
Абчасаныя клопату склюдам,
Абшарпаныя сквапнай бядой,
Як і партфэлі іхнія,
Інтэлігенты.
 
На пражытак хапае рэнты
З сотак, зь лесу, з каровы худой.
 
Да аблочыстага Кастуся,
Да прарочыстага Максіма
Дацягауцца амаль магчыма.
Ды вішчыць у хляўку парася,
Ды сквірчыць саланіны пасок
На пузатай патэльні ўраньні.
 
Пот і сьлёзы, сьвітаньне-зьмярканьне
Паглынае штодзённы пясок...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.