РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ношка
Паўсюль яны родныя і свае,
I варта мне іхнія ўспомніць
Імёны паволі –
З гатэля, з кавярні
I з халаднаватага слова «фае»,
Нібыта зь сенцаў,
Выходжу ў поле.
 
Шнітка,
Міжыпарніца,
Сьвінакроп –
Знаёмыя травы,
Яшчэ незабудкі
Я помню ў канавах,
Ды лепш ад хвароб
(Ад якіх, я забыўся)
Катовы мудкі.
 
Яны зь сінізною
Ці зь сівізной,
Пра гэта дакладней
Сказала б кошка,
Што позіркам
Прыцемак паліць вясной.
 
Духмяныя травы –
Пахучая ношка
I лёгкая,
Памяці несьці яе
Няцяжка
У роспачы, ў смутку, ў надзеі.
О, дзякуй вам, продкі,
Мае дабрадзеі,
За ношку,
Што памяці моцы дае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.