РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Успамін пра Ўладзімера Караткевіча
Пад час свайго зямнога вандраваньня
Ты не любіў дакладнасьці адной:
Дзе нарадзіўся.
Вечнасьць тая пані,
Што стане да пакутніка сьпіной
 
I ўсе яму паказвае разлогі,
Дзе сьпіць сабе
Гадоў наступных гром.
Ты нарадзіўся там,
Дзе ўсе дарогі
Сышліся,
Каб абнашчыцца Дняпром.
 
Ты весела сьцьвярджаў –
Іван Кабыла,
Зь якога дом Раманавых пайшоў,
Быў конюхам у дзеда люба-міла.
Твая радня царам чалом ня біла,
Пагоняй гнала,
Біла прыбышоў.
 
Ты верны рыцар
Слоў крывіцкіх, гойных,
Якія не загубяцца нідзе.
Твой цень відушчы
Па забытых гонях
Ідзе
I за сабой сьляпых вядзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.