РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аб чым пісаць
Аб чым пісаць, ня ведаю. Ня лёгка
У словы вершаў душу пераліць.
Хіба сказаць, што блізка і далёка
Вы ад мяне, як неба ад зямлі.
 
Хіба сказаць, што, лёсам занядбаны,
Магу я толькі мроіць, толькі сьніць,
А сны і мроі ў памяці курганы
Хаваць навек, як даўнішнія дні?
 
Хіба сказаць, што кубак з акавітай
Ад нас вартуе пільна сьмерць?..
Душа мая надломана, разьбіта...
Ці-ж хто яе здалее зразумець?!
 
Ды знаю я: і блізка і далёка
Вы ад мяне, як неба ад зямлі.
Нашто-ж пісаць, калі нялёгка
У пэрлы словаў душу пераліць?
 
Красавік 1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.