РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аблічча твайго сланечнік
Калі маладзік-зарэчнік
Зьнік за начной сьпіной,
Аблічча твайго сланечнік
Засьвітаў нада мной.
 
Настрой мой – сумны паплечнік
Трызьніць даўняй вясной.
Аблічча твайго сланечнік
Нада мной,
Нада мной,
Нада мной.
 
I там,
На Сьцяжынах Млечных,
Дзе ява стане маной,
Аблічча твайго сланечнік
Схіліцца нада мной...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.