РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чым багаты
У краіне жабракоў,
Дужых еднасьцю,
Дзеляцца спакон вякоў
Шчодрай беднасьцю.
 
У краіне лайдакоў,
Дружных радасьцю,
Дзеляцца спакон вякоў
Галазадасьцю.
 
У краіне чарвякоў,
Шчасных вераю,
Дзеляцца спакон вякоў
Вечнай цемраю.
 
Б'ецца, прагае галыцьба
Скварку зласаваць.
I завецца барацьба
Клясавай!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.