470 Зянону Пазьняку
Стагоддзі – не гаі зьбялелакорыя, Зьвідна спавітыя смугою гімна, Стагоддзі, ад пакут і зьдзекаў хворыя, Прытойваюць архівы – Торф гісторыі, Які гарыць уедліва і дымна. Ступае ісьціна на жэрдцы-палачцы, Каб ацалець, хаваецца няшчадна. Архівы – Міжусобіц усыпальніцы I сьведкі лютыя, Таму і паляцца, Гараць, як купа, Глыбліва і чадна. I сёньня дым віецца над архівамі, Тут завіхацца звыклі без прынукі. Зрабіліся забойцы палахлівымі, Сьпяшаюць заручыцца дырэктывамі I ад крыві адмыць Сьляпыя рукі.
|
|