РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Торф гісторыі
470
Зянону Пазьняку

 
Стагоддзі – не гаі зьбялелакорыя,
Зьвідна спавітыя смугою гімна,
Стагоддзі, ад пакут і зьдзекаў хворыя,
Прытойваюць архівы –
Торф гісторыі,
Які гарыць уедліва і дымна.
 
Ступае ісьціна на жэрдцы-палачцы,
Каб ацалець, хаваецца няшчадна.
Архівы –
Міжусобіц усыпальніцы
I сьведкі лютыя,
Таму і паляцца,
Гараць, як купа,
Глыбліва і чадна.
 
I сёньня дым віецца над архівамі,
Тут завіхацца звыклі без прынукі.
Зрабіліся забойцы палахлівымі,
Сьпяшаюць заручыцца дырэктывамі
I ад крыві адмыць
Сьляпыя рукі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.