Тамары Іванаўне Прышавачка
Мы любім матуль любіць на адлегласьці, Здароўе іхняе давяраць урачам. Мы смутку ня хочам пазычыць вачам. Мы цешымся са сваёй нягегласьці. I мокнуць і стынуць бальніцы раённыя На лютых ліўнях ды на сівярах. Матуль даглядаюць забытасьць і страх, I добрыя весткі, як дзеткі прыёмныя, Да іх халадзеюць. I крыламі белымі Халатаў сваіх, як анёлы, ўрачы Стараюцца чорную крыўду ўрачы. Дакторкі, як весьнія яблынькі ў вэлюме, Над неастылымі папялішчамі Бездапаможнай людской бяды Сьвятлеюць, далічваючы гады, Што сквапнай хваробаю, немаччу зьнішчаны. I на дакторак матулі з надзеяю Глядзяць, і далёкіх сваіх дзяцей Успамінаюць часьцей і часьцей, Дзяцінай спагадай і ласкай абдзеленыя. Даверліва дзеляцца маці з дакторкамі, Як апошняй скарынкай, думкамі горкімі. А дочкі дзе, дзе сыны? Чакаюць тэлеграмы яны.
|
|