РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Віюцца ўспаміны
Віюцца ўспаміны цудоўнаю нізкай
Аб тым, як вясною цябе я сустрэў.
Ты стала мне мілаю, роднаю, блізкай,
І прагна чакаў я з табою сустрэч.
 
Я помню і бераг Дунаю, і ўзгоркі,
І кветкі лясныя, і гуд камароў;
Пазьней – закаханыя шэпты, гаворкі,
Абдымкі, пяшчоты ў цішы вечароў.
 
Я помню і дзень незабыўны навекі,
Што зьвёў нас аднымі шляхамі ісьці,
Піць разам і болі й гаючыя лекі,
І долю й нядолю дзяліць у жыцьці.
 
З табою пражыў я ня так яшчэ многа,
Ды шчасьця такога ні з кім я ня знаў.
І сэрцам, душою я дзякую Богу
За тое усё, што дала мне вясна.
 
1.XI.1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.