РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І свая ўзважанасьць у глыжа,
Сарамлівасьць – у апранахі.
І свая ў гэтым сьвеце мяжа,
Над якой апякуюцца страхі.
 
Страх рухавы і страх ляны,
Страх абразы і страх пашаны,
Страх нязгоды і страх віны
Пераблытаны, перамяшаны,
 
I свая прыгажосьць у смаўжа,
I свая зграбнасьць у чарапахі,
I свая немата ў крыжа,
I свая міласэрнасьць у плахі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.