РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Павучынка бабінага лета
Павучынка бабінага лета
З ласкай шарганула па губах.
Прыцемкі. Раса. Сьцюдзёны пах.
Разьвітаньне. Сум. Было ўсе гэта.
Восені пададзена карэта.
Ліст яшчэ зялёны на дубах.
Астывае духата ў тарпах.
I задумаўся радок паэта.
I паўдню пакуль стае сьвятла.
Пара ад ральлі, як ад вала.
Ды пад нечым рысу падвяла
Павучынка бабінага лета.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.