РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Працяг вякоў
На белай кашулі чырвоны пісяг
Ад злосьці падступнага меча.
Бел-чырвона-белы балючы сьцяг
Склікае на сумнае веча.
 
На веча,
Дзе ў вечнасьці мусім спытаць,
Ці нам заставацца народам,
Ці толькі аб'едкі надзеі спытаць,
I моўкнуць, і глыбіцца ў одум.
 
Ці нам у агульным застольлі людзей
Паблізу ля покуці сесьці,
Ці ціха чакаць, каб які дабрадзей
Наш хлеб не пярэчыў нам есьці.
 
Узьвіўся, як крык, на крыжацкіх касьцях –
I погань кіруе ў прадоньне –
Бел-чырвона-белы крывіцкі сьцяг
У вечным памкненьні Пагоні!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.