РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Рад бы ў рай,
Ды грахі не пускаюць, –
Помню гэтую ўсьмешку змалі.
А цяпер думаю,
Што трымаюць
Нас грахі як даўжэй на зямлі.
Бо зь вязанкай грахоў за плячыма
Цяжка ў райскую браму ўвайсьці,
I з плячэй скінуць груз немагчыма.
Вось і носімся зь ім па жыцьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.