РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Часам хочацца
Часам хочацца стаць на калені
Перад Вамі ў начной цішы,
Перадаць у гарачым маленьні
Ўсе пачуцьці – крышталь душы.
 
Часам хочацца моцна, да болю
Сьціснуць Вас у абдымках рук:
Даць пачуцьцям усьпененым волю,
Цалаваць, як сваю сястру.
 
Ды пакрыўдзіць, абразіць баюся
Нават словам, паглядам Вас
І, ўсхвалёваны сэрцам, малюся,
Каб агонь пачуцьця ня згас.
 
25.V.1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.