Весяліся, рві з капыта, Бо шанцуе балазе; Як ня стане ў сьвірне жыта, – Мельнік мукі падвязе! Пан заплаце за работу, А накорме ласа жыд: Танцуй сабе хоць да поту, Пій гарэлку на крадыт... Каса скосе санажатку, Шнур сама саха згарэ; Танцуй сабе да упадку, Танцуй, покі смык дзярэ! Барана ўсё завалоча, А пасее вецер сам; Няхай пекліцца хто хоча, А ты сьпявай: «тра-та-там...» Ёсьць сякерка – будуць дровы, Намалоце і сам цэп... Выпій, выпій, будзь здаровы!.. «А б ы г у б а – б у д з е х л е б». Конь адбудзе і падводу, Напасецца дасыта, Ты ж сьвяткуй сваю свабоду, Сьпявай сабе «тра-та-та»! Кінь журыцца, гаспадарыць, Зямля родзе і бяз нас, Лепей вальцу давай жарыць: На работу будзе час! Пан заплаце за работу, А накорме ласа жыд, – Танцуй сабе хоць да поту, Пій гарэлку на крадыт!
|
|