РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дыялог з восенню
- Восень, чым мне адплаціла?
Толькі горкаю рабінай,
толькі шумам ветру злога, што ў галінах заблудзіўся,
мне за вернасць, за адданасць
да цябе, мая сяброўка?
- Што ж чакала ты, жанчына,
ад мяне? Даю, што маю.
Ты адчуй сябе шчаслівай
і ў халоднай адзіноце,
і ў рабіны горкім смаку
асалоду паспытай.
Вось тады ты станеш вернай,
мне надзейнаю сяброўкай.
- Але тая - буду я?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.