РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хацеў-бы я
Хацеў-бы я... Прабачце мне
Мае дзівачныя хаценьні,
Бо ў іх маланкай бліскане
Душа паэта ў летуценьнях.
 
Глядзець на гордае чало
Хацеў-бы доўга, немігуча,
Ці зьнічкай зыркаю далоў
Зваліцца; іскраю бліскучай
 
Упасьці блізу Вашых ног,
Шаптаць з пашанай Ваша імя...
Хацеў-бы я, каб толькі мог,
Уславіць песьнямі сваімі
 
Красу і Вас, як неба дар,
Як сонца вечныя праменьні.
 
Пакуль ня згас у сэрцы жар,
Язык ня змоўк у аняменьні, –
Хацеў-бы, каб душы пажар
Пылаў у слоўным зіхаценьні.
 
Травень 1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.