РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
{глыток марскога паветра}
шлях да цябе пакручасты,
быццам горная сьцяжынка,
заблытаны,
быццам лябірынт на высьпе Крыт,
быццам сутарэньні падземнага горада,
быццам пасма тваіх валасоў,
ускудлачаных маёй
жартаўлівай рукою,
шлях да цябе не спыняецца ніколі.
падстаў сваю душу наросхрыст
вясноваму моцнаму ветру,
дыхай да цемры ў вачох на поўныя грудзі,
ледзь не зубамі я выдзірала цябе зь кіпцюроў ненаеднага лёсу,
мы нарэшце на беразе дзікага, дзікага мора.
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.