РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
(цёплы дождж)
вярніся, нас чакае цёплы дождж
марозіва на смак знаёмых словаў
ды кроплі будуць сьлізгаць адмыслова
па дахах і па шкле пустых дамоў
вярніся, нас чакае цёплы дождж
і дзесьці ёсьць дзівосная краіна
цяпер маёй душы ад ранаў зімна
раней усё праходзіла само
вярніся, нас чакае цёплы дождж
забі маю аголеную думку
нашто табе бадзяцца без прытулку
па скрушных эўрапейскіх гарадох
 
2003, 2004
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.