РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Happy End
адбяры маю сьмерць у мяне
сьвет зьмяняе манэры ў мане
абгарэлі ў вагні матылі
лісьцем восеньскім сьпяць на зямлі
гэта гімн загулялай вясьне
гэта проста скрываўлены сьнег
толькі тысячы словаў пустых
ад якіх адракаесься ты
там аблокі плывуць па сьцяне
крыкі жудасьці чуюцца ў сьне
кіпцюрамі скрыгочуць зьвяры
адбяры адбяры адбяры
у душы раскашуе туга
трэба шчасьце спусьціць з ланцуга
фарбы сіняй на неба праліць
матылі матылі матылі
 
2004
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.