 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Помню... Помню: каштаны і клёны Ў неба голавы горда ўзьнялі. У алеях, вячорна-сьцюдзёных, Цені ўзорам карункаў ляглі. Сонца долу хілілася ў стоме, Расьсьцілала свае касьнікі. Мы ішлі па алеях знаёмых І плялі успамінаў вянкі. Мы ішлі у баварскае поле, Напаіць свае сэрцы красой Там, дзе вецер гарэзіць-сваволіць, Дорыць ласкі свае каласом. Навакола нас – мора палёў тых, Гадаванцаў чужое рукі. Як-жа радасна, ветла здалёку Усьміхнуліся нам васількі. Мы вярталіся зь ціхіх аддаляў, Сэрцы білі, як моцы стае. Васілёчкаў пучкі прыгадалі Нам палеткі Радзімы свае.
6.II.1948 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|