РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шчымлівы лістапад
вясёлая восень, за кожным вуглом – па забойцы,
і памяць пра лета ад шчасьця ўтапілася ў Леце,
яны бавяць час у баёх між сабой ці
мае залаценькія вершы зграбаюць у сьмецьце.
спаліць бы душу, цёплы попел разьвеяць па ветры,
быць лёгкім дыханьнем у родным азяблым целе
тваім. Мой горад – адзіны, каму я веру.
так прагне, так прагне Амур у цябе пацэліць.
 
2005
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.