 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У руках тваіх кніжка паэзій, Вочы сочаць радок кожны пільна, А на вуснах усьмешка гарэзіць, Ды усьмешка такая мілая. Ты чытаеш паэзіі іншых, А сама, відаць, думаеш штосьці. Можа ўспомніла годы калішнія, Як хадзіў да цябе ў госьці. Тры гады прамінула з тых часаў. Тры гады... Перажыта-ж нямала. Гэты цас веснавою акрасай Ды каханьне у нас палала. Тры гады – немалая дарога, Ды малая яна для нас... Пражывём мы каротка, ці многа, – Успамінаў ня згасіць час.
3.VIII.1949 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|