РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
500
Т. Н.

 
ад мяне засталіся стос вершаў
ды жменька ўспамінаў
пра пякучае сонца пагляду
пра словаў пяшчотныя хвалі
там і тут
там размовы на кухні – іх чулі
толькі хатнія кветкі
і ўсьміхалася полымя сьвечкі
перад тым, як мяне асьляпіць
тут – мой студзень бязь сьнегу і сьцюжы
тут – мой боль, на табе ўкрыжаваны
тут – прастора, схаваная ў там
 
2005
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.