Густой пушчай, у марозе, Ехаў багаты пан, Аж разбойнік пры дарозе Затрымаў рыдван; Ўсё забраў з грашмі ў калеце, Забраў ўсю прыладу, Ў панскай сеў сабе карэце, А пан бяжыць ззаду! Мароз пале пану ногі, Цела прабірае, А тут шмат яшчэ дарогі, А тут дух займае. Пан разбойніка благае Ратаваць ад сьмерці. Л і т а с ь ц і в ы м абзывае, Абы не умерці. І разбойнік зьлітаваўся: Кажушок даў пану, Пасталы, што абуваўся, Выкінуў з рыдвану. Са сьлязамі пан бандыце Цалаваў у бруха, Што ацаліў яму жыце Кавалкам кажуха. Абяцаўся і маліцца За яго і дзетак, Славіць добрасьць і дзівіцца, Што ён зрабіў гэтак! Ой, ня першы то бандыта I пан не астатні, Што дабро усё здабыта Толькі крыўдай братняй. А тагды ужо, для славы, Кіне хоць аб'едкі, Вот і стане пан ласкавы, Літасьцівы, рэдкі!
|
|