РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спатканьне музы
– Добры вечар, Муза, добры вечар!
Зноў прышла ты да мяне у госьці?”
Абняла пяшчотліва за плечы,
Як у маладосьці.
 
“Не пайду я, мілы, больш у прочкі, –
Зашаптала горача, з запалам. –
Я й цяпер кахаю твае вочкі,
Як даўней кахала.”
 
Прыгарнуў я Музу і, бяз сваркі,
Дараваў ранейшыя правіны.
“Налівай-жа, любая, у чаркі
Пеністыя віны!”
 
22.X.1950 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.