РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
душа бы зламанае ссохлае дрэўца
сьпякотна, і целу няма як сагрэцца
ад стомы ў чаканьні чарговай сустрэчы
марозіва з болем – звычайныя рэчы
яна апранае стылёвыя строі
зьмяшаная кроў, каляровыя мроі
над горадам сёмая ціша навісла
сем год, і мой сёмы каменьчык у Сьвіслач
ні ўправа, ні ўлева – ніводнага кроку
чакаю сяброўку
 
2005
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.