РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Быць
Бог разьвесіў на дрэвах лістоту
Бог прыдумаў жыцьцё
быць на беразе нечай самоты
паламаным трысьцём
 
на кавалкі ўспамінаў сталіцу
болем, быццам нажом,
рэзаць, каб за каўнер твой праліцца
верасьнёўскім дажджом
 
трапяткога, пужлівага зьвера
мне пяшчотна кранаць
пад паўночным пранізьлівым ветрам
вершы здрадзілі нам
 
2005
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.