РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прадчуваньне элегіі
Зьнемаглася ўдыхаць цямрэчу,
Ты як мера і сутнасьць рэчаў,
Ты як мора, і тут на беразе
Прахалода, мой верш цьверазее.
Горад знае бязважкасьць і стому,
Зрослы зь небам, сабе самому
Не патрэбны ў сьпякотны ліпень.
Хваля мне да падэшваў ліпне.
Ёсьць каму наступаць на пяты –
Адзінота ў душы напятай,
Хваля словамі ў сшытак легла,
Мне ёсьць чым вымяраць адлегласьць.
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.