РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Насьледваньне Блоку
над Нявою на мосце раптам гнуткую постаць
і абрысы знаёмыя стрэнеш
для цябе пасьміхаецца мудра і проста
Бог на сёмыя содні стварэньня
 
зьнэрваваныя рукі, выпадковыя рухі,
тонкі точаны профіль – ня болей
ты кранесься дзяўчыны, апрануты ў скруху,
ты кранесься з трывогай і болем
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.