РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
ты нібыта сатканы зь пяшчоты
ты нябыт у будзённым быцьці
выйсьцем стаў зь нематы і нудоты
крык, што ў сьвет бумэрангам ляціць
 
п’юць засьмяглыя вусны самоту
чую ў голасе ветру сумнеў
сакавік, зноў спакушаны слотай,
не наважыцца здрадзіць вясьне
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.