РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
сьпёка жыве
ледзь чутнай пульсацыяй ветру
мы – агорнутыя спакоем
на пяску распластаныя цені
мы – выпадковыя рухі
сасьмяглай лістоты на сьцішаных дрэвах
неба не размыкае патрэсканых вуснаў
хтосьці палюе на ракавінкі і крабаў
а чарапашкі чакаюць прыліву, каб нарадзіцца
і толькі я – лішняя, бо ты – мора
а я –
рыбіна
выкінутая
на
бераг
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.