РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
(быць успамінам)
трывожна згадваць цябе
трывожна
як быццам адкрываюцца старыя раны
як быццам за вершаліны дрэнаў чапляецца вецер
пакуль я кідаю бяздомнаму кацяняці
абгрызеныя курыныя косткі
беламу зеленавокаму кацяняці
на горад апускаецца вечар
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.