 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сэрца штосьці прарочыла, клікала, Каб ішоў я за ім усьлед; І дарогай цярністай, вялікаю Павяло мяне ў дзіўны сьвет. Я ішоў, спатыкаўся і падаў, Узьнімаўся і зноў ішоў. І сіпеньне зласьлівае гадаў Забрудняла шляхоў маіх шоўк. Прад сабою шукаў я мэты, А за мной дагаралі масты. Быў і босы я, быў і разьдзеты, Але сіл дадавала мне ты. Ты была пуцяводнаю зоркаю Ды казала: “Ідзі, давяду!” Хоць нямала ‘шчэ зьведаю горкага, Да Цябе я усё-ж дайду!
9.VI.1946 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|