 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хто зварушыў нямеючыя хвалі Па-за плятнямі пройдзеных шляхоў, Хто высек песьнямі сталёвыя скрыжалі На шэрай стыні жвірыстых гадоў?!.. Ў жыцьцёвай цемені хто зорнымі страфамі Закаласіў так стынучую тлень; Сьлязамі Бацькаўшчыны, Горкімі сьлязамі, Хто перасыпаў золата паэм?!.. Хто над шляхамі ў сонечнае раньне (Дзе шапаціць бярозавы абрус) Аддаў душу за вечнае змаганьне, Расьпяў душу за маці-Беларусь?!.. Хто над вякамі кладкі перакінуў I сонцакрылыя паставіў маякі, Таму пляце, Пляце яго краіна Зь пялёстак шчырасьці ружовыя вянкі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|