РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тодар Кляшторны
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Раніца...
Сонца з-за ўзгоркаў ня выйшла
Ў росах свой твар паласкаць.
Шэпчуць калосьсямі ўзвышшы,
Пахне расой сенажаць.
 
Гай апушыўся туманам,
Гай заглядзеўся у высь, –
Кудрамі лісьцяў з кургану
У прозалаць возера зьвіс.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.